Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zver-vaspana-belema-_na-belorusskom-azike_-204068.html

Гi дэ Мапасан Звер васпана Бэлёма Пераклад: Нiна Мацяш Гаўраўскi дылiжанс быў гатовы да ад'езду з Крыкто; усе пасажыры сабралiся ў двары гатэля "Камэрс", якi належаў Маляндэну-сыну, i чакалi, калi iх паклiчуць на пасадку.
Дылiжанс - жоўтая карэта на высокiх, некалi таксама жоўтых, а цяпер амаль шэрых ад бруду колах. Пярэднiя колы былi зусiм невялiчкiя; заднiя, высокiя i вузкiя, падпiралi касабокую буду, пузатую, як чэрава нейкага звера. Тры сiвыя канякi, чые вялiзныя галовы i таўшчэзныя круглыя каленi адразу кiдалiся ў вочы, запрэжаныя "арбалетам" - адзiн конь уперадзе, два астатнiя - галава ў галаву - ззаду, - мусiлi цягнуць гэтую калымагу, у будове i ў выглядзе якой мелася нешта ад страшыдла. Конi, здавалася, паспелi ўжо задрамаць паперадзе дзiвакаватай фуры.
На парозе гатэля, выцiраючы рот рукою, з'явiўся Сезэр Арлавiль, невысокi, пузаты, але спрытны ад пастаяннага навыку ўскарасквацца на козлы, з набарвяненым вятрамi, дажджамi, слотаю ды кiлiшкамi тварам i
1 2 3 4 5 6 ... 11 12
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...