Зброя читать онлайн

Скачать книгу Зброя

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Зброя
Автор(ы): Уладзімір Караткевіч
Жанр: Исторические приключения
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zbroa-226713.html

РАЗДЗЕЛ І
Нізкія — рукой дастаць — хмары пахнулі вугальным дыхам. А можа, гэта і быў дым. Яго несла, варочала, цягнула над Мікалаеўскім вакзалам, над плошчай, над вулкамі, тупікамі, над горадам, над усім светам. Варта было купляць аж у Ангельшчыне кардыф* і везці яго сюды, каб так засмуродзіць неба.
* Ангельскі (з паўднёвага Ўэльса) антрацыт высокага гатунку.
Менавіта ў такі дзень, гнілы лютаўскі дзень 1862 года, прыехаў у Маскву будучы камісар паўстанцаў Ніжняга Прыдняпроўя князь Алесь Загорскі з сябрам Мсціславам Маеўскім, старым «дзядзькам» Кірдуном (а па прозвішчы «Халява») і «дзядзькаваным» сваім братам, вольнаадпушчанікам, Кандратам Кагутом.
Дзве мэты было перад імі: закупіць патрэбную дзеля паўстання зброю і яшчэ — паспрабаваць вызваліць Кандратавага блізнюка, Андрэя, якога вось-вось павінны былі прывезці этапам з Беларусі ў Бутырскую турму.
Пажыццёвая высылка. Згадзіцца на гэта было немагчыма. Больш, чым брат. Брат па крыві — па выхаванню і думках. Брат, кінуты ў няволю за тое, што спяваў на кірмашы
1 2 3 4 5 6 ... 152 153
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...