Замалёўкi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Замалёўкi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Замалёўкi (на белорусском языке)
Автор(ы): Сергей Давидович
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zamale_ki-_na-belorusskom-azike_-156087.html

Сяргей Давiдовiч Замалёўкi Ад успамiнаў не абаронiць
Нi доўгi век, нi хуткi час...
Няхай былое душу бяссонiць,
Хай ачышчае i лечыць нас. Хвалiць цi ганьбiць усё агулам
Лягчэй, чым "важыць" за крокам крок.
Шмат i памылак - там, у мiнулым,
Ёсць i выснова - жыцця выток. КАЛОДКI Колькi помню свайго тату, ён нiколi не сядзеў без справы, злажыўшы рукi. Калi выпадаў рэдкi вольны час - ён то пiлу вастрыў, то касу кляпаў, то дратву смалiў i валёнкi падшываў, то кошычак плёў, то ражачку майстраваў, то лучыну шчапаў - святла ж не было. Адным словам - майстар.
Чалавек, якi ўцягнуўся ў працу, без яе не можа, як п'янiца без гарэлкi. Вось чаму адразу пасля вайны, на зайздрасць усiм, у нас першых з'явiлiся драўляныя калодкi.
Лапцi - гэта адно. Калодкi - зусiм iншае. Яны замянялi нам абутак, якому не было зносу.
Вычэсваў тата сякеркай нешта падобнае на падэшву, зверху прымацоўваў, як у лыжах, раменьчык цi кусок гумы, каб было куды ўсунуць нагу, - i "абутак" гатовы. Праўда
1 2 3 4 5 6 ... 234 235
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...