Вершы (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Вершы (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Вершы (на белорусском языке)
Автор(ы): Владимир Короткевич
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/versi-_na-belorusskom-azike_-231526.html

Уладзiмiр Караткевiч Вершы * * * Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мiльярды двухногiх. За ўсiх, хто ўздымае цяжкiя разоры,
Хто ў гарачым пекле металу,
За ўсiх, хто змагаецца з небам i морам,
За жывых, i за тых, што сканалi. За ўсiх, хто крывёю пiша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога. За ўсiх, хто курчыцца ў полымi вёсак,
Хто ратуе краiну ад краху,
За ўсiх, хто бясстрашна глядзiць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
I з плахi. Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,
З яе усмешкаю ветлай,
I ўсё ж узводзiць - нясцерпна далёкi
Храм наш агульны i светлы.
А калi ён горда даззяе ў зенiце
Непарушны - ўзнясецца ў неба,
Вы з распятага сэрца кроплю вазьмiце.
Апошнюю.
Болей не трэба. I няхай яна збоку, недзе на ганку,
Дагарае й дзяцей не страшыць
На гранiце любовi,
На гранiце свiтанку,
На гранiце велiчы вашай. "На Беларусi Бог жыве" "На
1 2 3 4
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...