Вераснёвыя ночы читать онлайн

Скачать книгу Вераснёвыя ночы

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Вераснёвыя ночы
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/verasnevia-nohi-204161.html

Кузьма Чорны
Вераснёвыя ночы
I
Каля студнi з дзеравянага вядра, пазелянелага i слiзкага, капала вада на запыленую буйную крапiву i пясок. За парканам спелi яблыкi i арабiны, пад парканам раскашэльвалася мята i бабiна лета. Каля варот сакаталi куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, i адна - надзьмутая i сярдзiтая - упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем. Абмочаны недзе шчанюк ацiраўся каля сяней i нудна вылiзваў шэрсць каля хваста. Гусак падняў галаву i глыбакадумна закрычаў. Шчанюк крыху страцiў свой нудны выгляд i забурчаў, вiльнуўшы шчуплым хвастом.
Паставiўшы каля заскарузлага карыта ражку з свiным цестам, чухаючы вуха аб голую руку вышэй локця, Агата злосна крыкнула:
- Вiляй, вiляй, падла аблезлая! Зноў недзе ўскочыў у памыi, каб ты ўжо нечага ў вiр галавою ўскочыў. Зноў усё пазагаджваеш у сенцах. Вон, каб ты выдах!
Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгiм целам сваiм i цiхавата завыў. Квактуха заквактала мацней. З панурым папрокам Агата кiнула н
1 2 3 4 5 6 ... 30 31
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...