Ведзьма (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Ведзьма (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Ведзьма (на белорусском языке)
Автор(ы): Винцесь Мудров
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/vedz_ma-_na-belorusskom-azike_-201932.html

Вiнцэсь Мудроў Ведзьма Пасьля залевы сонца палiла па-чорнаму, i ў зале разнасьцежылi вокны. Пахi цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лiстоты завiсьлi ў паветры, перамяшалiся з пахамi парфумы, жаночага поту, вiннага перагару, i дыхаць стала зусiм цяжка.
- Ну, хто наступны? - млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабiраючы паперы, а другою паслабляючы вузел гальштука.
Паслабiўшы вузел так, што сталi бачныя сiвыя валасы на грудзiне, Першы зiрнуў з-пад iлба ў канец залi й запытальна выдыхнуў:
- Таварыш Мурленя?
Усе разам ацiхлi, гудлiвы чмель, якi ўляцеў быў у расчыненае вакно, плюхнуўся на штору, i запанавалая цiша надала моманту элемэнты злавеснай урачыстасьцi.
На мiнулым тыднi Мурленя езьдзiў у Вiцебск на нейкiя спаборнiцтвы, патрапiў там у выцьвярэзьнiк, i цяпер увесь партыйна-гаспадарчы актыў наструнена чакаў - як адаб'ецца гэтая падзея на ягоных паводзiнах. Старшыня спорткамiтэту ўскочыў на ногi, зiрнуў на Першага затуманенымi ад грамадзкiх турботаў вачыма
1 2 3 4 5 6 ... 72 73
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...