Вясковы лекар (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Вясковы лекар (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Вясковы лекар (на белорусском языке)
Автор(ы): Кафка Франц
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/vaskovi-lekar-_na-belorusskom-azike_-203146.html

Франц Кафка Вясковы лекар Пераклад: Лявон Баршчэўскi Я зусiм збянтэжыўся: пiльна, вельмi пiльна трэба было ехаць, цяжкахворы чалавек чакаў мяне ў вёсцы за дзесяць мiляў адсюль, непраглядная завiруха поўнiла ўсю вялiкую прастору памiж iм i мною; у мяне была каламажка, лёгкая, з вялiзнымi коламi - якраз тое, што трэба на нашыя вясковыя дарогi. Загорнуты ў футра, трымаючы ў руцэ сумку з iнструментам, я стаяў каля хаты, гатовы ехаць; вось толькi конь быў патрэбны, патрэбны быў конь. Раней у мяне быў свой, ды ён здох учора ўначы, бо ператамiўся гэтаю сцюдзёнаю зiмой, i мая пакаёўка, маладая дзяўчына, лётала цяпер па вёсцы, каб дзе знайсцi каня; толькi спадзявацца нам не было на што; я ведаў гэта i стаяў проста так, без нiякай мэты; гурба снегу вакол мяне ўсё вышэла i вышэла, а я - усё больш нерухомеў. Замiгцеў лiхтар: каля веснiчак з'явiлася дзяўчына; адна, вядома: хто гэткаю парою дасць свайго каня? Я зноў прайшоўся сюды-туды па двары; я не бачыў нiякага выйсця i, пакутуючы душ
1 2 3 4 5 6 ... 10 11
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...