Вяртанне (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Вяртанне (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Вяртанне (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/vartanne-_na-belorusskom-azike_-211156.html

Гi дэ Мапасан Вяртанне Пераклад: Сяргей Мурашка Нiзкiя хвалi аднастайна хвошчуць бераг. Белыя хмаркi таропка бягуць па бяскрайнiм небасхiле, падхопленыя рэзкiм ветрам, быццам чайкi. А ўнiзе, на дне лагчыны, якая спускаецца да мора, грэецца на сонцы вёска.
На далёкiм канцы пры дарозе адзiнока стаiць хата Мартэн-Левекаў. Гэта маленькая рыбацкая мазанка пад страхою з мяцёлкай блакiтнага касачу на вiльчыку. Да ганка прыткнуўся маленькi, з лапiк, агарод, дзе расце цыбуля, некалькi качаноў капусты, пятрушка i цьмянец. Жываплот адгароджвае яго ад дарогi.
Мужчына цяпер у моры, а жанчына нацягнула на сцяне шырокую бурую сетку, падобную на вялiзнае павуцiнне, i цыруе вочкi. Каля веснiчак у адкiнутым назад i прыстаўленым бiльцам да плота плеценым крэсле сядзiць дзяўчынка чатырнаццацi гадоў i латае пералатаную бядняцкую бялiзну. Другое дзяўчо, на год маладзейшае, гушкае на руках дзiця, якое яшчэ не ўмее нi хадзiць, нi гаварыць; а двое малых - двух i трох гадоў - сядзяць проста на зямлi носам у
1 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...