Варона (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Варона (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Варона (на белорусском языке)
Автор(ы): Алесь Аркуш
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/varona-_na-belorusskom-azike_-203397.html

Алесь Аркуш Варона Гэтая гiсторыя зусiм i не гiсторыя, так сабе, нейкая прыдумка. Бывае, уталопiцца штосьцi ў галаву й вярэдзiць, i вярэдзiць, i дробна зумкае. Ня тое, каб замiнае жыць. Проста ведаеш - недзе ёсьць, прысутнiчае ў нетрах сьвядомасьцi. Калi заманiцца - прыслухаесься, дык i пачуеш. А не - дык не. Бо хто гэта будзе адмыслова прыслухоўвацца да розных недарэчных дробязяў?
Карацей, усё гэта глупства. I гiсторыя ня вартая асобнага расповеду. Аднак, надарылася мне пазнаёмiцца з адным чалавекам. Быў ён мастак i меў такiя-сякiя амбiцыi. Увогуле, я люблю амбiтных людзей. Бо калi ты ня маеш жаданьня зьдзiвiць сьвет, дасягнуць вяршынi, дык жыцьцё папросту марнуецца. Ходзiш на працу, зарабляеш на хлеб, нэрвуесься з-за дробязяў, змагаесься за месца пад сонцам - гэткая вавёрчына каруселя. Здаецца, бяжыш некуды, напружваеш цяглiцы, а сам ведаеш выдатна - нiкуды ўсё адно не патрапiш. Можна ня бегчы, а пацiху нечым займацца, нетаропка, з асалодай, з прыемным хваляваньнем у сярэдзiне - пр
1 2 3 4
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...