У Саўках (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу У Саўках (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: У Саўках (на белорусском языке)
Автор(ы): Михаил Зарецкий
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/u-sa_kah-_na-belorusskom-azike_-199308.html

Мiхась Зарэцкi У Саўках Апавяданне 1 У Саўках чорная, густая, што дзёгаць, ноч распаўзлася па хмызняку. Заляпiла ўсе шчылiнкi, усё ў адну цемру злiла. Равы патулiлiся, схавалiся ў воўне арэшнiку. Нешта ў сабе затаiлi - таемнае, страшнае - i ждуць-падсцерагаюць, гатовыя праглынуць у сваё чорна-аксамiтавае нутро. Маўчаць... Ды i ўсё навакол маўчыць у нейкiм чакаючым напружаннi. Быццам во-во нешта здарыцца - дзiкае, страшэннае... Далёка-далёка, на колькi вёрст цягнуцца бяздонныя прорвы-равы. Папарэзалi яны туды i сюды шырокае ўзгор'е. Быццам волат-асiлак праехаў з сахой велiзарнай i глыбокiя раны парабiў у целе зямлi. Раны зараслi хмызняком-поўсцю, але такiмi ж глыбокiмi засталiся... Страшна ноччу ў Саўках. Узгоркi, абрывы жывымi становяцца, сочаць вачыма чорнымi... Быццам з пагрозай гавораць: "Ану-тка, увайдзi!.." I мала хто адважыцца ў нетры пайсцi, як цяжка заляжа ў равы хмурная ноч... Цiха ў Саўках... Але зыкi чуваць... Цiхiя зыкi-шэпты. Саўкi шэпчуць скрыдламi птушак-начнiц,
1 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...