Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
Автор(ы): Франсуа Мориак
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/tereza-deskeyru-_na-belorusskom-azike_-230678.html

Франсуа Марыяк Тэрэза Дэскейру Раман Пераклад: Леанiд Казыра Божа, злiтуйся над аблуднымi мужчынамi i жанчынамi! О, Божа, няўжо могуць iснаваць пачвары перад лiкам тваiм...Ты, адзiны, хто ведае, чаму яны iснуюць, як сталi яны такiмi i як маглi яны ўратаваць сябе... Шарль Бадлер Тэрэза... Многiя скажуць, што цябе няма. Але я добра ведаю: ты ёсць. Шмат гадоў я сачу за табой, часта спыняю цябе на дарозе i зрываю з цябе маску.
Памятаю, яшчэ юнаком убачыў я твой бледны тварык з тонкiмi губкамi ў душнай судовай зале. Ты была сярод адвакатаў. Расфуфыраныя дамы жорстка ўпiвалiся ў цябе позiркамi. Болей жорстка, чым тыя, хто збiраўся судзiць цябе.
Потым, у вясковым маёнтку, ты з'явiлася перада мной у вобразе маладой нервовай жанчыны, якой абрыдзелi клопаты старых сваякоў i прастадушнага мужа. А тыя даўмецца не маглi.
- Што гэта з ёю робiцца? Мы ж далi ёй усё, што трэба для шчасця!
Колькi разоў пасля таго зачаравана назiраў я, як ты прыкладвала да прыгожага твару сваю крых
1 2 3 4 5 6 ... 161 162
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...