Таклюся-сухотнiца (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Таклюся-сухотнiца (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Таклюся-сухотнiца (на белорусском языке)
Автор(ы): Кондрат Лейка
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/taklusa-suhotnica-_na-belorusskom-azike_-209005.html

Кандрат Лейка Таклюся-сухотнiца (Беларускiя тыпы) Аж жаль бярэ, як узглянеш на Таклюсю: худая, - адны косцi, твар асунуўся, пазелянеў, вочы завалiлiся глыбока пад лоб, грудзi высахлi, рукi цялёпаюцца, як шчэпкi, - хоць у труну кладзi.
- Сухотнiца! - кажуць людзi, з жалем гледзячы на Таклюсю: i ў чым толькi яе душа дзержыцца?
Запаўшыя ў падлоб'е глыбока вочы, смутны задумчывы твар, зморшчаны лоб i моцна сцiснутыя вусны, - усё гэта яўна дасвячае, што ў сваёй душы Таклюся носiць нейкую вельмi дакучную думу, ад каторае яна нiяк не можа адвязацца i каторая кiруе ёю, куды захоча. Ад гэтай дакучнай думкi, што, як п'яўка, смокча яе сэрца, яна, мусi, i высахла.
Якая гэта думка апанавала Таклюсiным сэрцам i ссушыла яе самую, - аб гэтым мы даведаемся потым, пачакаўшы крыху, а цяпер паглядзiмо, як жыве наша сухотнiца.
Хоць на ўзгляд Таклюся паказваецца шчуплаю i благою, але на ўсём сяле лiчыцца першай работнiцай, вельмi здатнай да ўсякай гаспадарскай справы.
Кожны дзе
1 2 3 4 5 6 ... 9 10
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...