Сукенкi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Сукенкi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Сукенкi (на белорусском языке)
Автор(ы): Кафка Франц
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/sukenki-_na-belorusskom-azike_-166164.html

Франц Кафка Сукенкi Пераклад: Лявон Баршчэўскi Часцяком, калi бачу я сукенкi з рознымi зборкамi, фальбонкамi i падвескамi, сукенкi, што прыгожа кладуцца на зграбнае цела, - тады думаецца мне, што яны недаўгавечныя; хутка яны памнуцца, i гладкiмi iх ужо нiяк не зробiш; што ў аздобныя зборкi тоўстым слоем наб'ецца пыл, якi немагчыма будзе выскрабцi, i што нiкому не захочацца быць такiм сумным i смешным, каб штодня з ранiцы ўсцягваць на сябе, а ўвечары знiмаць адну i тую ж дарагую сукенку.
Але я ўсё бачу дзяўчат, прыгожых, прывабных сваiмi формамi i гладкаю скурай, гушчынёю тонкiх валасоў - тых, што дзень пры днi выходзяць на людзi, схаваныя пад гэтай сапраўднай маскiроўкаю, адзiн i той жа твар аддаюць у тыя самыя далонi, дазваляючы яму адбiвацца ў iхнiм люстэрку.
I толькi зрэдчас, позна ўвечары, вярнуўшыся з чарговага балю, яны заўважаюць яго ў люстэрку - паабношаным, нядобра набрынялым, усiмi разгледжаным - гэткiм, якi мець болей амаль немажлiва.
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...