Стары лес (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Стары лес (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Стары лес (на белорусском языке)
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/stari-les-_na-belorusskom-azike_-202621.html

Якуб Колас Стары лес Гэта быў старасвецкi лес. I былi ў iм такiя пушчы i нетры, аб якiх не ведаў нiхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзiну неба i адтуль рыхтаваўся пацiкаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робiцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабiцца праз галiны адвечных гушчараў. I сумаваў тады круглы блiшчасты месячык i хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькi да палавiны; на самым нiзе заўсёды панаваў цянёк i прохладзь. Звяры i птушкi не мелi адвагi забiрацца ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам i нiкому не вядомымi дзеямi.
Праз гушчары, пад павеццю зялёных голек, прабiвалася блiскучая стужка халоднай вады i дзялiла пушчу на дзве часткi. Абодва берагi рэчкi былi густа заросшы старымi дрэвамi, яны прасцiралi сваё галлё над рэчкаю i лучылiся адны з другiмi. I лес па адзiн бок рэчкi, i лес па друг
1 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...