Справа Вiктара Лукашэвiча читать онлайн

Скачать книгу Справа Вiктара Лукашэвiча

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Справа Вiктара Лукашэвiча
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/sprava-viktara-lukaseviha-204151.html

Кузьма Чорны
Справа Вiктара Лукашэвiча
1. Гр-ну Марынковiчу
"...Я тады спакойна быў выслухаў вашу казань, шаноўны грамадзянiн Марынковiч, мала што гаварыў вам у адказ, бо мне вельмi дораг мой час, i я не магу трацiць яго на дыскусiю з вамi. Таўчэце сабе вы, колькi ўлезе, ваду ў ступе, а мяне ў гэтую работу не ўцягнеце. Спрачацца ж з вамi - гэта значыцца таўчы ваду ў ступе.
Вы не маеце зусiм нiякiх прынцыпаў. Вы - верхагляд. А iх бязлiтасна адганяе ад сябе ўсялякая справа, калi яна толькi сталая справа, а не вада ў ступе. Але калi ўжо ўсё пайшло шырэй, калi ўжо вы, страцiўшы ўсялякае сумленне, палезлi ў друк, дык цяпер я не магу маўчаць.
Вы карыстаецеся вельмi простым i можа ў наш час выгадным, але брыдкiм метадам змагання са мною. Вы ўсё ж самi ўпэўнены, недзе глыбока, на дне свайго думання, што не гэткаю з'яўляецца ўся гэтая справа, як вы яе размалёўваеце i як вам выгадна, каб яна была. I таму вы выдумляеце тое, чаго зусiм не было, i перакручвае
1 2 3 4 5 6 ... 39 40
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...