Смерць Бiкунi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Смерць Бiкунi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Смерць Бiкунi (на белорусском языке)
Автор(ы): Сакё Комацу
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/smerc_-bikuni-_na-belorusskom-azike_-202707.html

Сакё Камацу Смерць Бiкунi Пераклала Iрэна Дабрыян 1 Цяжкiя свiнцовыя хмары сцерлi з неба сiнь, апусцiлiся нiзка-нiзка над пачарнелым ледзяным морам, i здавалася, што на свеце нiчога няма, апрача гэтых хмар i вострага, як лязо кiнжала, ветру, якi ўзнiкаў з безданi i рваў чалавечую плоць. Вецер шалеў, гнаў з мора пырскi, застылыя ў ледзяны шрот, уздымаў з зямлi халодны калючы пясок. Хмары раслi i шырылiся, клубiлiся, залiвалi гарызонт чарнатою. Грукат хваль i выццё ветру, заглушаючы адно аднаго, прадвяшчалi блiзкую снежную буру.
Па гэтым сумным свеце, дзе жылi i варагавалi толькi тры колеры, народжаныя холадам, - белы, чорны i шэры, павольна рухалася адзiнокая маленькая фiгурка, такая ж чорна-белая, як i ўсё навакольнае. Дзоры, абутыя на боса, пакiдалi ледзь прыкметныя сляды на прыбярэжным пяску, а хвалi, прагныя i шпаркiя, злiзвалi iх доўгiм языком i, ашчэрыўшы белапенныя зубы, таропка адбягалi назад. Мора i вецер ганялiся за дарожнiкам, яны з радасцю паглынулi
1 2 3 4 5 6 ... 26 27
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...