Скачок у нiшто (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Скачок у нiшто (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Скачок у нiшто (на белорусском языке)
Автор(ы): Шитик Владимир
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/skahok-u-nisto-_na-belorusskom-azike_-229563.html

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Скачок у нiшто Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. Сляды абрывалiся, быццам у Корзуна раптам выраслi крылы i ён узляцеў у фiялетавую бездань бязвоблачнага неба Сiрэны. Гэтага, вядома, быць не магло. Але ўсё ж цiкава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас, зiрнуў на Савацеева. Той не адказаў, i Шабанаў зноў паглядзеў на сляды. Выразныя, як на мяккай глiне, з рубчыкамi i палоскамi ад цяжкiх чаравiкаў скафандра, яны пачыналiся адразу пад скалой, на якой зараз стаялi Шабанаў i Савацееў са свiтай робатаў i з якой гадзiну назад саскочыў унiз Корзун. Ён напэўна не спяшаўся - сляды
1 2 3 4 5 6 ... 25 26
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...