Сiвы конiк (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Сiвы конiк (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Сiвы конiк (на белорусском языке)
Автор(ы): Владимир Домашевич
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/sivi-konik-_na-belorusskom-azike_-204023.html

Уладзiмiр Дамашэвiч Сiвы конiк I Конiк быў усяго на год маладзейшы за мяне i, колькi я памятаю, не змянiўся з выгляду анi - можна было падумаць, што гэта двухлетак, не болей. Ён быў сiвы, жалезнай, трохi ржавай масцi, летам цямнейшы, зiмой святлейшы, сярэдняга росту, з тонкiмi моцнымi нагамi, з добра развiтай мускулатурай лапатак i персяў, з падцягнутым жыватом, на якiм злева ля пахвiны вiднеўся пад скурай невялiкi, як расплясканае курынае яйка, гуз - след натугi. Быў конiк страшэнна сярдзiты, асаблiва калi галодны - тады да яго не падступiшся, а калi трэба было злавiць на пашы, то з пустымi рукамi не iдзi - не дасца, трэба браць гарнец з аўсом або вядро з лупiнамi. Але больш за ўсё ён баяўся машын. Так баяўся, што па вялiкiх дарогах ездзiць на iм, вiдаць, не кожны асмелiўся б, каб хоць раз пабачыў, што вырабляе гэты сiвы сухi конiк пры сустрэчы з машынай. Мо таму i баяўся, што машын тых мала сустракалася на дарогах "Усходнiх крэсаў", як называлi паны Заходнюю Беларусь.
1 2 3 4 5 6 ... 20 21
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...