Планета малпаў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Планета малпаў (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Планета малпаў (на белорусском языке)
Автор(ы): Буль Пьер
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/planeta-malpa_-_na-belorusskom-azike_-228203.html

П'ер Буль Планета малпаў Пераклад: Алесь Асташонак ЧАСТКА ПЕРШАЯ Раздзел I Джын i Фiлiс бавiлi час, вандруючы ў космасе ўдалечынi ад населеных сусветаў. Мiжпланетныя вандроўкi сталi ўжо звычайнай справай, дый мiжзорныя пералёты не лiчылiся сенсацыйнымi. Зоркалёты рэгулярных лiнiй дастаўлялi турыстаў у казачныя гарады Сiрыуса, а фiнансавых тузоў - на знакамiтыя бiржы Арктура i Альдэбарана*. * Сiрыус, Арктур, Альдэбаран - найярчэйшыя зоркi ў сузор'ях Вялiкага Пса, Валапаса, Цяльца. Але Джын i Фiлiс, гэтая пара нiчым не занятых дзетак мультымiльянераў, былi вядомыя сваёй эксцэнтрычнасцю i схiльнасцю да рамантыкi. Шукаючы задавальнення, яны падарожнiчалi ў бязмежнай прасторы пад ветразямi. Iх касмiчная яхта ўяўляла сабою нешта накшталт сферы, знешняя абалонка якой - незвычайна тонкi i лёгкi ветразь - надзiмалася пад уздзеяннем светлавых промняў. Калi б гэты мiнi-карабель застаўся без кiравання непадалёк ад якойсьцi зоркi - аднак на дастатковай ад яе адлегласцi, там
1 2 3 4 5 6 ... 234 235
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...