Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Автор(ы): Сименон Жорж
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/persaa-sprava-megre-_na-belorusskom-azike_-192926.html

Жорж Сiмэнон Першая справа Мэгрэ Раман Пераклад: Нiна Мацяш Раздзел I ФЛЕЙТЫСТ ДАЕ ПАКАЗАННI Чорны бар'ер падзяляў пакой на дзве часткi. На палове, прызначанай для наведвальнiкаў, самотна тулiлася каля пабеленай сцяны, спярэшчанай службовымi плакатамi i аб'явамi, чорная лава. Другую палову займалi пiсьмовыя сталы з чарнiлiцамi, палiцы, напакаваныя разбухлымi папкамi, таксама чорнымi, так што ўсё тут было чорна-белае. Але найбольшую ўвагу звяртала на сябе печка, якая красавалася на лiсце жалеза, чыгунная печка-"буржуйка" з тых, што можна ўбачыць хiба толькi на вакзале якога-небудзь захалуснага гарадка. Труба з яе спярша iмкнулася ўгору, да самай столi, потым крута выгiналася ўбок цераз увесь пакой i, нарэшце, утыкалася ў сцяну. Прыгажунчык палiцэйскi па прозвiшчу Лякер сядзеў у пакоi, расшпiлiўшы мундзiр, i ледзьве адольваў дрымоту. Насценны гадзiннiк у чорным футарале паказваў дваццаць пяць хвiлiн другой гадзiны ночы. Раз-пораз патрэскваў адзiны ў пакоi газа
1 2 3 4 5 6 ... 196 197
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...