Панаванне жанчын (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Панаванне жанчын (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Автор(ы): Сахиба Абдулаева
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/panavanne-janhin-_na-belorusskom-azike_-231025.html

Сахiба Абдулаева Панаванне жанчын Пераклад: Павел Марцiновiч Выехаўшы за межы горада, машына прыбавiла хуткасць. Сакавiтая зелень палiўных палёў, чаргуючыся з жаўцiзной палос выпаленай сонцам травы, iмклiва праносiлася мiма i, быццам знiкаючы з жыцця, заставалася дзесьцi далёка ззаду.
Горы з вяршынямi, ахутанымi смугой, з рэзкiмi белымi кляксамi ледавiкоў, прысунулiся. I ў наблiжэннi гэтым было абяцанне доўгачаканай прахалоды.
- Паветра якое! Што за паветра!
- Праўда, - пацвердзiў Сарвар, заклапочана зiрнуўшы на нашага сына, якi стомлена заснуў на маiх руках.
- Дзядзька, напэўна, зачакаўся, - сказаў Фатых. - Хутка прыедзем, вось тады зразумееце, што такое сапраўднае горнае паветра!
Сарвар зноў паглядзеў на нас з сынам, збавiў хуткасць, сказаў нягучна:
- Давайце перадыхнём, бо ўжо дзве гадзiны ў дарозе.
Я ўдзячна ўсмiхнулася яму. Малы сапраўды стамiўся. Але калi Сарвар спынiў машыну на абочыне дарогi, ён расплюшчыў вочы, працягнуў да мяне рукi.
1 2 3 4 5 6 ... 18 19
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...