Пачвара (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Пачвара (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Пачвара (на белорусском языке)
Автор(ы): Вогт Ван
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/pahvara-_na-belorusskom-azike_-199326.html

А.Э.Ван-Вогт Пачвара Пераклала Лiна Каўрус На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу. - Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў нежывы механiчны голас. Iнэш перавёў настройку. Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкiлетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымi iмклiвымi лiнiямi. Гэта былi шкiлеты доўгiх двухрукiх i двухногiх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнiм канцы тонкага спiннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобiнам i здавалiся цудоўна захаванымi, але, калi Iнэш нагнуўся i крануў адзiн з iх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляецца паблiзу. Пачакаўшы, пакуль гiсторык выберацца са сваёй энергетычнай сферы, Iнэш папытаўся: -
1 2 3 4 5 6 ... 32 33
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...