Па дарозе читать онлайн

Скачать книгу Па дарозе

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Па дарозе
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/pa-daroze-156092.html

Кузьма Чорны
Па дарозе
I
Зямля - як размах чалавечай радасцi - шырокая, бяскрайняя, здольная будзiць вялiкiя iмкненнi пачуццяў i думак. Адчуваецца яна цвёрдасцю пад нагамi i вострым пахам сваiм ад вiльгацi летняй ночы.
Цяжкiя хмары нiзка валакуцца над ёю i прабуюць сеяць на яе цёплую iмглу, а пасля адпоўзваюць на далёкую мяжу неба i поля i варушацца там дзiвоснымi абрысамi ў густой сваёй чарнаце.
Канца-краю зямлi не вiдаць, таксама, як i неба над ёю. Зямля - як чорная прастора, прыцiснутая хмарамi i маўклiвая ад iх. У цеменi палёў прытаiлiся цiхiя вёскi i слухаюць: з самага вечара дзьмуў вецер, i над полем плылi цiхiя песнi травы, а пасля, як нагнаў вецер хмар, адышоў, i адно слухаць засталося вёскам - шырокую маўклiвасць глыбокай ночы.
На зямлi дарога, як само жыццё: вiдна толькi каля ног, але ж i заве-зазывае яна ўдаль. Усё едзеш i едзеш па ёй, i з кожным крокам яна ўсё новая праходзiць пад нагамi, i здаецца, што наперадзе там, за нечым няясным, дзiвосным i далёкiм, бу
1 2 3 4 5 6 ... 18 19
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...