Нешчаслiвасць (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Нешчаслiвасць (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Нешчаслiвасць (на белорусском языке)
Автор(ы): Кафка Франц
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/neshaslivasc_-_na-belorusskom-azike_-203131.html

Франц Кафка Нешчаслiвасць Пераклад: Лявон Баршчэўскi Калi мне ўжо ўсё апрыкрала - гэта было аднаго разу лiстападаўскiм надвячоркам - i я выбег з пакоя па вузкай дывановай дарожцы, як па той, што на iпадроме; раптам напалохаўшыся ўбачаных у завулку лiхтароў; пасля завярнуў быў назад, але ў глыбiнi пакоя, у вялiкiм трумо, згледзеў нешта яшчэ i закрычаў каб толькi чуць крык, на якi не адказваюць i якому не перашкаджае яго сiла, якi гэткiм чынам узмацняецца без супрацьдзеяння i не можа ацiхнуць, нават калi крычаць перастаюць; вось тады ў сцяне раптоўна адчынiлiся дзверы, вельмi паспешлiва, бо паспешлiвасць была патрэбная, i нават конi каля павозак, што стаялi ўнiзе на брукаванцы, як здзiчэлыя ў баi кавалерыйскiя конi, не шкадуючы сваiх горлаў, паднялiся на дыбкi.
Нiбы маленькi прывiд, выплыла дзiця з цёмнага-цёмнага калiдора, у якiм яшчэ не запальвалi лямпачку, i, выплыўшы, яно застыла на дыбачках, пасярэдзiне вузкай маснiцы, якая непрыкметна гайдалася. Адразу аслепленае прыце
1 2 3 4 5 6 7
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...