Неба, неба (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Неба, неба (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Неба, неба (на белорусском языке)
Автор(ы): Эрик Рассел
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/neba_-neba-_na-belorusskom-azike_-199442.html

Эрык Фрэнк Расэл Неба, неба... Пераклаў Сяргей Мiхальчук Ён шырока расчынiў лiтыя чыгунныя дзверцы, загледзеўся ў вогнетрывалае чэрава печы, што адкрылася перад iм, i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Быццам узiраешся ў машынны адсек касмiчнага карабля. Тут, за дзверцамi, павiнны быць полымя i грукат, а з таго боку агню - зоркi. Падлога пад нагамi ўздрыгвае. На куртцы ў яго срэбныя гузiкi, на каўняры i пагонах - маленькiя срэбныя каметы. - Ну вось, - грымнула над вухам. - Зноў ты як адчынiў дзверцы, дык адразу i аслупянеў. I што ўжо там такога незвычайнага ў гэтай печы? Куртка з срэбнымi гузiкамi i каметамi знiкла, застаўся толькi засалены белы халат. Падлога пад нагамi больш не ўздрыгвала, адно рыпелi маснiчыны. Зоркi пагаслi, нiбыта iх нiколi i не было. - Нiчога, мсье Траба. - Тады ўвага! Распалi агонь, як цябе вучылi. - Зараз, мсье Траба. Ён схапiў ахапак пахучага хваёвага галля, сунуў яго ў печ i доўгай жалезнай качаргой запхнуў як мага глыбей. Потым другi ахапак, трэцi
1 2 3 4 5 6 ... 14 15
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...