Не мужыцкi розум (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Не мужыцкi розум (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Не мужыцкi розум (на белорусском языке)
Автор(ы): Франтишек Уместовский
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/ne-mujicki-rozum-_na-belorusskom-azike_-199265.html

Дзядзька Пранук (сапр. Францiшак Умястоўскi) Не мужыцкi розум I Служыў я тады за лоўчага ў маёнтках графа Ц-а. Маёнткi былi пекныя, лесу шмат; у лесе дзiкага звера не раз спаткаць было можна, а цецерукоў i глушцоў гэтулькi было, што хоць вазамi вязi. Цяпер лясы пацерабiлi крыху; мядзведзi i ваўкi, спужаўшыся стуку сякер i гоману людзей, паўцякалi ў глыб пушчы i толькi зiмою, як голад прыцiсне, выходзяць iзноў на лясныя дарогi. Глушцы толькi не вывелiся. Тады толькi што прыехаў з Пецярбурга служыць у наш кут нейкi пан Шмiд, чалавек яшчэ малады. Усё жыцце прагуляўшы ў горадзе, ён саўсiм не знаў вёскi i бадай першы раз на сваiм вяку ўбачыў мужыка толькi тады, як прыйшлося з iм мець дзела па службе. Вось гэты самы Шмiд дазнаўся, што ў нас вельмi шмат глушцоў, дый захацелася яму хоць раз у жыццi папаляваць на iх. Заехаў з гэтым да мяне. Не хацеў я везцi яго ў лес, бо шкадаваў рэдкай цяпер птушкi, але нiчога не зробiш: адмовiцца не было як. "Згiнь, прападзi", -
1 2 3 4 5 6
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...