Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Автор(ы): Апулей
Жанр: История
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/metamarfozi_-ci-zalati-asel-_na-belorusskom-azike_-167615.html

Апулей Метамарфозы, цi Залаты асёл Пераклаў Пётар Бiтэль КНIГА ПЕРШАЯ 1. Вось я хачу збаяць табе, чытач, розныя мiлецкiя казкi, якiя павiнны пацешыць твой слых прыемным лепятаннем, калi толькi ты пажадаеш зiрнуць на эгiпецкi папiрус, спiсаны завостранай нiльскай трысцiнкай. Ты надзiвуешся з ператварэнняў людзей у iншыя формы iснавання i з вяртання iх у свой папярэднi стан. Я пачынаю. "Але хто ён такi?" - запытаеш. Паслухай, раскажу коратка.
Антычная Гiмета, Эфiрэйскi перашыек i Спартанская Танара, землi шчаслiвыя, бессмяротныя праз яшчэ шчаслiвейшыя кнiгi - гэта мая старасвецкая радзiма. Тут авалодаў я атыцкай гаворкай, i гэта з'явiлася першай заваёвай майго дзяцiнства. Пасля таго я прыбыў у Лацiум i з вялiкiмi цяжкасцямi, без нiякай дапамогi адолеў родную мову квiрыдаў. Дзеля гэтага ў першую чаргу прашу мне прабачыць, калi ў маiм стылi сустрэнуцца iншамоўныя або простанародныя звароты.
Але ж гэтыя чаргаваннi гаворак адпавядаюць здольнасцi iмгненн
1 2 3 4 5 6 ... 348 349
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...