Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Автор(ы): Булгаков Михаил
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/maystar-i-margarita-_na-belorusskom-azike_-160425.html

Мiхаiл Булгакаў Майстар i Маргарыта ЧАСТКА ПЕРШАЯ Дык хто ж ты? - Частка сiлы той лiхой, Дабро ўтвараецца з якой. Гётэ. "Фаўст" Раздзел 1 НIКОЛI НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З НЕВЯДОМЫМI Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш-булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты, рыжаваты, вiхрасты малады чалавек у клятчастай шапачцы, ссунутай на патылiцу, - быў у каўбойцы, пакамечаных белых штанах i ў чорных тапачках. Першы быў сам Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз, старшыня праўлення адной з буйнейшых маскоўскiх лiтаратурных асацыяцый, якая скарочана называлася МАССАЛIТ, i рэдактар тоўстага мастацкага часопiса, а малады яго спадарожнiк паэт Iван Мiкалаевiч Паныроў, якi падпiсваўся псеўданiмам Бяздомны. Як толькi апынулiся ў цянi ледзь зазелянелых лiп, пiсьменнiкi найп
1 2 3 4 5 6 ... 595 596
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...