Мяшчане ў густой пары читать онлайн

Скачать книгу Мяшчане ў густой пары

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Мяшчане ў густой пары
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/mashane-_-gustoy-pari-204229.html

Кузьма Чорны
Мяшчане ў густой пары
Дзядзя Стафанковiч пачухаў распараны жывот, шырока растапырыў ногi i ўзлiў сабе на голаў ражку цёплай вады.
- Ах, здорава; як маслам па нырках, - сказаў ён весела i з фiласофскiм выглядам стаў намыльваць сваю жоўтую шыю.
Каб спрытней зрабiць гэтую аперацыю, прыйшлося задраць голаў угору, ад чаго на верхнiх палатках, у гарачых хмарах густой пары дзядзя Стафанковiч убачыў нешта шырокае i круглае, чырвонага колеру i буйнага складу.
"Цi не парыцца гэта хто на верхнiх палатках? - падумаў дзядзя Стафанковiч i стаў пiльна ўглядацца. - Але як ён можа там вытрымаць, у самай гары, - думаў ён, прыглядаючыся, - гэта ж трэба мець нечалавечую голаў, каб выседзець у гэтакай пякельнай моцы, як у яго там шкура, разам з валасамi, не аблезе?.."
Дзядзя Стафанковiч, ахвачаны цiкавасцю, падняўся па ўсходах трохi вышэй да верхнiх палатак i зразу пазнаў свайго знаёмага - быўшага штабс-капiтана пяхотнага палка Еўсцiгнея Свiрыдавiча Разню
1 2 3 4 5 6 ... 11 12
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...