Лота (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Лота (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Лота (на белорусском языке)
Автор(ы): Линдгрен Астрид
Жанр: Детская литература
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/lota-_na-belorusskom-azike_-167271.html

Астрыд Лiндгрэн Лота Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша ЛОТА ХОЧА ВЫРАСЦI Тата гаворыць, што калi не было ў хаце дзяцей, дык усюды быў мiр i спакой.
Шум пачаўся з той самай хвiлiны, калi троху падрос Джонас i пачаў калацiць сваёй бразготкай аб калыску.
Джонас - мой старэйшы брат. Мяне завуць Марыя, а маю маленькую сястру Лота. Звычайна Джонас быў асаблiва шумны ў нядзелю ранiцай, калi тата вельмi хацеў спаць. З часам Джонас рабiў усё больш шуму, i тата празваў яго Вялiкiм Шумам. Мяне ён назваў Маленькiм Шумам, бо я не такая шумлiвая, як Джонас. Я магу быць зусiм цiхай i сядзець моўчкi.
Калi ў нашай сям'i з'явiлася Лота, тата даў ёй мянушку Маленькi Арэшак, я i сама не ведаю чаму.
Мама называе нас сапраўднымi iмёнамi: Джонас, Марыя i Лота. Iншы раз яна, а таксама Джонас i Лота завуць мяне Мiа-Марыя.
Мартэнсаны - наша прозвiшча, i мы ўсе жывём у доме, пафарбаваным у жоўты колер.
Часам Лота злуецца, што яна не такая вялiкая, як мы. Нам дазваляюць хадзiць на плошчу самiм, а Лоце
1 2 3 4 5 6 ... 65 66
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...