Крынiца читать онлайн

Скачать книгу Крынiца

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Крынiца
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/krinica-165854.html

Якуб Колас
Крынiца
Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але цi так яно было, цi не так - спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынiчка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнiкнення свету ходзяць над зямлёю такiмi прыгожымi чародкамi. Яе беражкi - аксамiтныя межы, з-пад гэтых аксамiтаў ззяе золата жоўтых пяскоў.
А тыя землi, што ляжалi побач! Колькi хараства, колькi мудрага задумення было ў iх!
Не дзiва, што тут, каля крынiчкi, кiпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць блiжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любiлi рабiць прыгожыя краскi. Другiм хацелася паслухаць цiкавую музыку, якую складалi дробненькiя хвалькi, скачучы з каменьчыка на каменьчык, трэцiя блукалi тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе блiскучых хваль, чацвёртыя гарнулiся сюды - проста гледзячы на другiх.
Але крынiчка была такая скромная, такая сарамяжлiвая, што нават не зварачала ўвагi на сябе самую i нiколечкi не
1 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...