Казкi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Казкi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Казкi (на белорусском языке)
Автор(ы): Братья Гримм
Жанр: Детская литература
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/kazki-_na-belorusskom-azike_-203524.html

Браты Грым КАЗКI ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ Жыў на ўзлессi глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю i дваiмi дзецьмi; хлопчыка называлi Гензель, а дзяўчынку - Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступiла аднойчы на той зямлi такая дарагоўля, што не было за што яму купiць нават хлеба замарыць чарвячка.
I вось пад вечар, лежачы на пасцелi, пачаў ён думаць, i ўсё адольвалi яго розныя думкi i клопаты; паўздыхаў ён i кажа жонцы:
- Што ж цяпер будзе з намi? Як нам пракармiць няшчасных дзяцей, нам i самiм няма чаго есцi!
- А ведаеш што, - адказала жонка, - давай раненька, як толькi пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухi гушчар; запалiм iм вогнiшча, дадзiм кожнаму па лусце хлеба, а самi пойдзем на работу i пакiнем iх адных. Дарогi дадому яны не знойдуць, вось мы ад iх i пазбавiмся.
- Не, жонка, - гаворыць дрывасек, - гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кiдаць у лесе не магу, там нападуць на iх дзiкiя звяры i iх з'ядуць.
- Эх ты, дурань! - зазлава
1 2 3 4 5 6 ... 370 371
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...