Жыццё людзей читать онлайн

Скачать книгу Жыццё людзей

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Жыццё людзей
Автор(ы): Моруа Андре
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/jicce-ludzey-232326.html

Андрэ Маруа
Жыццё людзей
урыўкi з Усеагульнай гiсторыi,
выдадзенай у 1992 годзе ўнiверсiтэтам Тамбукту
Пераклад: Л.Казыра
РАЗДЗЕЛ CXVIII
1954 - надзвычайныя здарэннi на Зямлi. 1959 - выданне "Жыцця людзей" на Ўране. 1982 - першае выданне на Зямлi.
Як толькi ў канцы 1970 года памiж Зямлёй i большасцю вялiкiх планет наладзiлiся дружалюбныя адносiны, зямным вучоным захацелася параўнаць свае гiпотэзы i дактрыны з навуковымi працамi iншапланетных калег.
Рабiць гэтае параўнанне часта было даволi цяжка, бо, як вядома, найбольш слынныя фiзiкi Венеры, Юпiтэра i Марса не ўспрымаюць нi святла, нi гукаў i жывуць у свеце радыяцый, пра якiя мы дагэтуль нiчога не ведалi. Але сёння, у 1992 годзе, дзякуючы хуткаму развiццю тэорыi пачуццёвых эквiвалентаў, можна сказаць, што мы здольныя перакласцi на зямную мову ўсе мовы планет, акрамя Сатурна.
Адным з самых цiкавых адкрыццяў нашай эпохi сталi працы, што напiсалi пра нас, жыхароў Зямлi, вучоныя iншых планет. Людзi i падумаць не
1 2 3 4 5 6 ... 34 35
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...