Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Автор(ы): Даниэл Дефо
Жанр: История
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/jicce-i-dzi_nia-prigodi-marahoda-rabinzona-kruza-_na-belorusskom-azike_-168062.html

Данiэль Дэфо ЖЫЦЦЁ I ДЗIЎНЫЯ ПРЫГОДЫ МАРАХОДА РАБIНЗОНА КРУЗА РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
Сям'я Рабiнзона. - Уцёкi з бацькоўскага дому. З самага ранняга дзяцiнства я больш за ўсё на свеце любiў мора. Я зайздросцiў кожнаму матросу, якi выпраўляўся ў далёкае плаванне. Гадзiнамi выстойваў я на марскiм беразе i, не зводзячы вачэй, разглядаў караблi, якiя праходзiлi паблiзу.
Маiм бацькам гэта вельмi не падабалася. Бацька, стары хворы чалавек, хацеў, каб я быў важным чыноўнiкам, служыў у каралеўскiм судзе i атрымлiваў вялiкiя грошы. А я марыў пра марскiя падарожжы. Мне здавалася найвялiкшым шчасцем вандраваць па морах i акiянах.
Бацька здагадваўся, што ў мяне ў галаве. Аднойчы ён паклiкаў мяне да сябе i злосна сказаў:
- Я ведаю: ты хочаш уцячы з роднага дому. Гэта вар'яцтва. Ты павiнен застацца. Калi ты застанешся, я заўсёды буду добрым бацькам, але не чакай дабра, калi ты ўсё-такi надумаешся ўцячы! - Голас у бацькi за
1 2 3 4 5 6 ... 296 297
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...