Часовы прыпынак читать онлайн

Скачать книгу Часовы прыпынак

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Часовы прыпынак
Автор(ы): Моруа Андре
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/hasovi-pripinak-201902.html

Андрэ Маруа
ЧАСОВЫ ПРЫПЫНАК
- Самае дзiўнаё здарэнне ў маiм жыццi? - запытала яна. - Вы паставiлi мяне ў тупiк. У маiм жыццi было шмат усякiх здарэнняў i прыгод.
- I, мабыць, яшчэ будуць.
- О не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамi... Iначай кажучы, мне патрэбен спакой... Мяне цалкам задавальняе, калi я вечарам застаюся адна i магу перачытаць даўнейшыя лiсты альбо паслухаць пласцiнку.
- Быць не можа, каб ад вас адвярнулiся кавалеры... Ваш твар захаваў усю сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту i, магчыма, перажытых пакут нават надаюць яму нешта ўзвышанае... Гэта чаруе, прываблiвае...
- Ласкавае слова прыемна чуць... Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннiкi. Але бяда ў тым, што я iм не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль дабiваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць... альбо рэўнасць. I я сабе кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю, развязка якой мне зараней вядома?.. У маладосцi - iншая справа. Кожны раз мне здавалася, што я знайшла чалавека цудоўнага, якi
1 2 3 4 5 6 ... 22 23
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...