Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Автор(ы): Сергей Давидович
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/halavek_-aki-gladze_-na-zorki-_na-belorusskom-azike_-172216.html

Сяргей Давiдовiч Чалавек, якi глядзеў на зоркi Якiм Каваль з маленства цягнуў свой воз. Пасляваенная галеча i галаднеча змянiлiся пазней на перабiванне з хлеба на ваду. Якiм прыкладаў усе намаганнi, з апошнiх сiл кiдаўся ва ўсе бакi, шукаў палёгку, але, як кажуць, толькi часова паслабляў пятлю на шыi. Сiл заставалася ўсё меней, здароўе з узростам пахiснулася, а "дабрабыт" якiм быў, такiм i заставаўся.
Якiм горка жартаваў:
- Вось я, Каваль, кую свой лёс... I што? Нястачы повен воз...
Але, кажуць, калi Бог затрымае сваё вока на некiм - лёс таго чалавека робiцца шчаслiвым. Мусiць, Бог усё ж заўважыў Якiма Каваля i непрыкметна для гэтага ўжо немаладога чалавека запалiў у ягонай душы сваю боскую iскру. Хутчэй за ўсё так i адбылося, бо раптоўна Якiм, якi даўно апусцiў галаву i глядзеў толькi сабе над ногi, - распрамiў плечы i заўважыў сонца i ўбачыў на начным небе зоркi. Дзiва - але рука пацягнулася да паперы, i на ёй пачалi на
1 2 3 4 5 6 7
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...