Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Автор(ы): Уэллс Герберт
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/halavek-nevidzimka-_na-belorusskom-azike_-229543.html

Гэрбэрт Уэлс Чалавек-невiдзiмка Раздзел I З'ЯЎЛЕННЕ НЕЗНАЁМЦА Незнаёмец з'явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зiмовы дзень бушавалi вецер i завiруха - апошняя завiруха ў гэтым годзе, аднак ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пяшком; у руцэ, абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялiкi чорны сакваяж. Ён быў захутаны з галавы да пят; шырокiя палi капелюша хавалi ўвесь твар, вiднеўся толькi блiскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi", ледзьве перастаўляючы ногi ад холаду i знямогi, i кiнуў сакваяж на падлогу. - Агню! - крыкнуў ён. - У iмя чалавекалюбства! Пакой i агню! - Ён строс з сябе снег i пайшоў за мiсiс Хол у прыёмную, каб абгаварыць умовы. Размова была кароткая. Кiнуўшы ёй два савярэны, незнаёмец пасялiўся ў карчме. Мiсiс Хол запалiла камiн i пакiнула свайго госця, каб уласнаручна згатаваць яму абед. Раздабыць у Айпiнгу зiмой пастаяльца, ды яшчэ такога, якi не таргуе
1 2 3 4 5 6 ... 219 220
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...