Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Автор(ы): Сименон Жорж
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/halavek-na-la_ci-_na-belorusskom-azike_-164405.html

Жорж Сiмэнон Чалавек на лаўцы Пераклад: Алесь Асташонак 1. ЖОЎТЫЯ ЧАРАВIКI Забойства здарылася ў панядзелак, 19 кастрычнiка - у швагеркi камiсара Мэгрэ быў якраз дзень нараджэння. Дзiўна, але на набярэжнай Арфэўр даўно заўважылi, што ў панядзелак забойстваў бывае меней, чым у астатнiя днi. Гэта была першая восеньская справа, расследуючы якую Мэгрэ адчуў наблiжэнне зiмы. Усю нядзелю лiў дождж, халодны i дробны. Дахi i асфальт заблiшчалi, а потым узняўся жаўтаваты туман, якi, здавалася, украдаўся ў жытло праз аконныя шчылiны. Стала так холадна, што ў панядзелак ранiцай панi Мэгрэ сказала: - Трэба закласцi шчылiны лямцам. Камiсар гадоў ужо пяць сама меней абяцаў жонцы кожную восень зрабiць гэта "ў наступную нядзелю". Калi ён выйшаў з дому, першы раз надзеўшы гэтай восенню прапахлае нафталiнам палiто - прапанавала жонка, - была ўжо палова дзевятай, але на вулiцы было так змрочна, што ў кватэры яшчэ гарэла святло. Удзень дождж скончыўся, аднак асфальт не прасыхаў i раб
1 2 3 4 5 6 ... 140 141
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...