Госць (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Госць (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Госць (на белорусском языке)
Автор(ы): Камю Альбер
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/gosc_-_na-belorusskom-azike_-203054.html

Альбэр Камю Госць Пераклад: Змiцер Колас Настаўнiк глядзеў, як да школы наблiжалiся двое. Адзiн быў на канi, другi iшоў пешкi. Яны яшчэ не падышлi да пагорка, на стромым схiле якога тулiлася школа, i марудна, з цяжкасцю прабiралiся наперад па прыцярушаным снегам каменнi, раскiданым на неабсяжным абшары высокага i пустэльнага ўзгор'я. Час ад часу конь спатыкаўся i пырхаў. Гукаў яшчэ чуваць не было, але кожны раз настаўнiк бачыў, як з конскiх ноздраў вырываюцца воблачкi пары. Адзiн з тых, прынамсi, ведаў тутэйшыя мясцiны. Яны рухалiся дакладна па сцяжыне, хоць вось ужо некалькi дзён яна была прыхаваная снегам i гразёю. Настаўнiк разлiчыў, што на пагорку яны будуць не раней як праз паўгадзiны. Было холадна, ён вярнуўся ў школу па вязаны нацельнiк.
Ён прайшоў праз пусты i настылы класны пакой. На чорнай дошцы ўжо трэцi дзень цяклi да сваiх вусцяў чатыры галоўныя ракi Францыi, намаляваныя каляроваю крэйдай. Снег выпаў у сярэдзiне кастрычнiка, знянацку, раптам, адразу пасля васьмi месяцаў засух
1 2 3 4 5 6 ... 22 23
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...