Буры читать онлайн

Скачать книгу Буры

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Буры
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/buri-204234.html

Кузьма Чорны
Буры
У цiхiх скаргах непрыбранага жыта чуў я вялiкiя буры.
За многа вёрст адсюль узрывалiся камянiцы, на чыгунках рвалiся цэлыя паязды, а тут не было вялiкага стуку. Тут проста гарачымi днямi асыпалася пераспелае жыта, i начамi цiха гарэлi вёскi - смерць у цiшы страшней за раптоўную смерць у бурах.
Тады жах панаваў над зямлёй; з чорным дымам плыў ён над дарогамi. Быў ён у бляску сонца i ў трывожным шуме жыта. Яно, месцамi зжатае, валялася на зямлi ў расцярушаных мэндлiках, рэшта высыпалася на зямлю спелым i перасохлым зернем. Цяпер яго не жалi i не вазiлi, i дарогi былi пустыя i нудныя.
Гэтая нуда, перамешаная з жалем i нездароваю, нервоваю вастратою, была i ў яго шырокiх, змучаных бессанню вачах. Я спаткаўся з iм каля глiнiшчаў пры кустах i пры вузкай палявой дарозе - ён сядзеў на пыльнай каляiне, падабраўшы пад сябе ногi, i глядзеў на сухую пакутную галаву каня. Конь, худы, страшны сваёй худзiзнаю, ляжаў, выцягнуўшы мокрую шыю, на гарачай раллi, хроп i раз-поразу шараваў н
1 2 3 4
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...