Бiяграфiя читать онлайн

Скачать книгу Бiяграфiя

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Бiяграфiя
Автор(ы): Моруа Андре
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/biagrafia-201904.html

Андрэ Маруа
Бiяграфiя
Пераклад: Юрка Гаўрук
Вялiзная сталовая была слаба асветлена завешанымi лямпамi. У гэтым годзе ў Лондане ўсталяваўся звычай абедаць у паўзмроку. Эрвэ Марсена, адшукаўшы сваё месца, убачыў, што ён сядзiць каля вельмi старой жанчыны, убранай у жэмчуг, лэдзi Хемптан. Ён не выявiў нездавальнення. Пажылыя жанчыны бываюць паблажлiвыя i часам расказваюць цiкавыя гiсторыi. Ну, а гэта, калi меркаваць па яе косым насмешлiвым позiрку, не была пазбаўлена жвавасцi i гумару.
- На якой мове вы жадаецце размаўляць, пан Марсена?.. Па-французску цi па-ангельску?
- Калi вам усё роўна, лэдзi Хемптан, мне лепш па-французску.
- А пiшаце вы больш на ангельскiя тэмы. Я чытала вашу кнiгу пра Джозэфа Чэмберлена. Вельмi мяне забавiла, бо ўсiх гэтых людзей я ведала... А цяпер што вы мяркуеце рабiць?
Малады француз уздыхнуў:
- Мне б хацелася намаляваць вобраз Байрана, але аб iм ужо столькi напiсана. З навiнкамi я азнаёмiўся грунтоўна. Захавалiся пiсьмы Мэры Шэлi, паперы графiнi
1 2 3 4 5 6 ... 24 25
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...