Адна гадзiна (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Адна гадзiна (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Адна гадзiна (на белорусском языке)
Автор(ы): Хэммет Дэшил
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/adna-gadzina-_na-belorusskom-azike_-209903.html

Дэшыэл Хэмет АДНА ГАДЗIНА - Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд.
Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй.
Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.
- Мiстэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўнiком кампанii па вытворчасцi вогнетушыцеляў на цiхаакiянскiм узбярэжжы, - пачаў расказваць Вэнс Рычманд, пасля таго як я ўсеўся ў крэсле. - Яго кантора - на Кернi-стрыт, непадалёк ад Калiфорнiя-стрыт. Учора ў 14.45 ён пайшоў у сваю кант
1 2 3 4 5 6 ... 22 23
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...