I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)
Автор(ы): Масей Седнев
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/I-toy-dzen_-nadiyso_-_na-belorusskom-azike_-199409.html

Масей Сяднёў I той дзень надыйшоў Раман ЧАСТКА ПЕРШАЯ Мала карысьцi ад слоў, веры каторым няма Мiкола Гусоўскi Дзеля чаго яна назвала мяне Юзiкам i пры якiх абставiнах, я скажу пазьней, значна пазьней, калi яна ўжо будзе дарослай. Цяпер-жа яна яшчэ малая, ёй ня болей, як адзiнаццаць год, i, думаю, што яна ня ведае яшчэ, як мяне завуць наогул. Дый у яе няма нiякай патрэбы ведаць, як мяне завуць. Зрэшты, яна са мной дасюль яшчэ нi разу й не гаварыла - саромiцца. Пры сустрэчы апушчае вочы долу - глядзiць толькi на мае жоўтыя гарадскiя бацiнкi, у якiх я ўсё яшчэ хаджу, ня ськiдаю, хоць з Менску я прыехаў да сваiх бацькоў болей як тыдзень таму назад i мог-бы ўжо прывыкнуць зноў хадзiць босым, як i ўсе тут ходзяць. Яна таксама босая. Ёй, вiдаць, падабаецца, што я апрануты пагарадскому i, значыцца, не такi, як усе. Ёй таксама падабаецца, што я - студэнт, дадам адзiны на ўсю вёску. Я ўжо на той ступенi, што нават магу не хадзiць на працу ў калгас, не пеклавацца, я
1 2 3 4 5 6 ... 391 392
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...