Знаёмы салдат (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Знаёмы салдат (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Знаёмы салдат (на белорусском языке)
Автор(ы): Бангуолис Балашявичус
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/znaemi-saldat-_na-belorusskom-azike_-166546.html

Бангуолiс Балашавiчус Знаёмы салдат Пераклад: Павел Марцiновiч Недалёка ад Плiшкяя, трохi вышэй вусця безыменнага ручая, па правым беразе Нёмана цягнецца балота. З iншых трох бакоў яго апярэзвае лес, глухi сыры ельнiк: зямля тут тлустая, але грунтовыя воды стаяць ля самай паверхнi. А на самiм балоце растуць каравыя чэзлыя сасонкi. Яны i памiраюць недаросткамi; падгнiлыя ствалы падаюць на белаваты тарфяны мох, прасякаюцца вадой i ў хуткiм часе парахнеюць; так у балоце напластоўваецца торф. Зараз гэты пласт ужо тоўсты: "вокнаў" у дрыгве засталося няшмат, i ступаць па балоце можна без асцярогi. Тут знаходзяць прытулак звяры, а вось мясцовыя жыхары амаль не зазiраюць на балота, хоць журавiн на iм процьма.
Балота карыстаецца благой славай. Поўна ў iм снарадаў i бомбаў, што не разарвалiся, застаўшыся ў дрыгве з вайны. Калi ў той засушлiвы год загарэўся тарфянiк, выбухi два месяцы скаланалi наваколле. Не знайшлося смельчакоў, якiя б сунулiся на балота, i па
1 2 3 4 5 6 ... 14 15
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...