Зло - не заўсёды зло читать онлайн

Скачать книгу Зло - не заўсёды зло

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Зло - не заўсёды зло
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zlo-ne-za_sedi-zlo-202626.html

Якуб Колас
Зло - не заўсёды зло
Цэлае лета вiсеў Жолуд на старым дубе.
Невядома, як далей, а пакуль ён быў малы, вялiкага гора зазнаць яму не прыйшлося. Праўда, на яго тады нiхто не зварачаў i ўвагi: як бы яго i на свеце не было. Толькi сонейка, выглянуўшы з-за лесу, узiралася ў яго i пеставала сваiм цяплом, бы тая мацi.
А калi, бывала, яно прыпякала надта горача - любоў часта пераходзiць свае гранiцы - маленькi Жалудок хаваўся ў цяньку густых лiстоў, як пан пад парасонам, i яму заўсёды было добра.
Так i вiсеў ён, нi для каго не прыметны.
Але ж, урэшце, вiсець яму абрыдла.
Яно такi i праўда: як бы там нi было добра, але калi гэтае дабро цэлы век астаецца без усякай змены, то яно лёгка перастае быць дабром. Гэтак было i з Жолудам: захацелася яму другога жыцця, так i цягнула яго саскочыць з галiны i пакачацца на мяккай зямлi. Не раз ён ужо парываўся зрабiць гэта.
Сказаўшы праўду, трохi Вецер у гэтым вiнаваты. Бывала, чуць толькi ўзыдзе сонца, гэты жартаўнiк i
1 2 3
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...