Здубавецьця (кнiга) (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Здубавецьця (кнiга) (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Здубавецьця (кнiга) (на белорусском языке)
Автор(ы): Рыгор Бородулин
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zdubavec_ca-_kniga_-_na-belorusskom-azike_-147312.html

Рыгор Барадулiн Здубавецьця (кнiга) Замест уступу Рагацьцё (замалёўкi) Прыбабунькi (дражнiлкi, хуткамоўкi) Загадкi Словы матчыны з Вушаччыны (прымаўкi, прыказкi) Я сваю Марынку хоць пасярод рынку! (папеўкi) Замест уступу (кнiга "Здубавецьця") А вушацкiя ведалi смак У вусiм, Бо жыцьцё любiлi. Слова, Як на Вялiчка мацак, Правяралi на зуб Зубiлi. Рэчы ўсе называлi так, Як назвацца хацелi рэчы. Кожны быў Так кахаць мастак, Каб на печы Ня зяблi плечы. Мерзьлi ногi ад сала, Каб Разьлятаўся на трэскi ложак. I ня толькi словам да скаб Працiналi. Быў жарт, як вожык. Спосабам, Што шукаў iх сам, Праганялi далей хваробы, I бяз спонсараў, Бяз рэклам Страт ня мелi Майстры-дзецяробы: Дзяўчаты, дзяўчаты, Цi ўсе вы пачаты, Каторая не, Падыходзь да мяне! З тых, Хто звык хадзiць нацянькi, Кпяць спрадвеку жанкi й дзядзькi, Разгаўляюцца словам скаромным I ня лiчаць яго бессаромным. На палiцах навукi здаўна Ня прыстала пылiцца ўзорам. Хай завецца фалiчным фальклорам Сьмех здар
1 2 3 4 5 6 ... 76 77
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...