Здарэнне читать онлайн

Скачать книгу Здарэнне

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Здарэнне
Автор(ы): Лем Станислав
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zdarenne-202385.html

Станiслаў Лем
Здарэнне
Пераклаў Максiм Валошка
Анэль не вярнуўся а чацвёртай, але нiхто таго нiбыта i не заўважыў. Каля пяцi пачаў церушыцца змрок, i Пiркс, не так заклапочаны, як здзiўлены, хацеў спытаць у Круля, што гэта можа азначаць. Аднак устрымаўся - ён не быў кiраўнiком групы, i такое пытанне, хоць i справядлiвае i цалкам бяскрыўднае, магло выклiкаць сапраўды ланцуговую рэакцыю ўзаемных дакораў. Ён добра ведаў падобныя сiтуацыi, бо паўтаралася гэта не раз, асаблiва калi калектыў быў такi вось выпадковы, як гэты. Тры чалавекi i зусiм розных прафесiй - у самым сэрцы гор на нiкому не патрэбнай планеце выконвалi заданне, якое, бадай, усе, як i ён сам, лiчылi бязглуздым. Iх прывезлi сюды на малым старым гравiстаце, якi мусiў тут i застацца, бо варты быў ужо толькi на злом; разам даставiлi i разборны алюмiнiевы барак, крышку прыбораў i радыёстанцыю, настолькi зношаную, што больш было з ёй клопату, чым карысцi. За сем тыдняў яны павiнны былi зрабiць "агульную рэкагнасцыроўку", нiбы гэта было м
1 2 3 4 5 6 ... 50 51
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...