Вярнуць адкрыццё (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Вярнуць адкрыццё (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Вярнуць адкрыццё (на белорусском языке)
Автор(ы): Угаров Гавриил
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/varnuc_-adkricce-_na-belorusskom-azike_-170184.html

Гаўрыiл Угараў Вярнуць адкрыццё Пераклад: Рычард Саматыя - Ненавiджу сцiпласць, - раптам сказаў наш субяседнiк. Сказаў сярдзiта, з болем, яго дабрадушны твар спахмурнеў. - Ненавiджу! Мы азадачана прыцiхлi. Вагон мякка патрэсвала, за вокнамi сiнеў змрок, але нiхто не запальваў святло, без яго было неяк утульней, i размова да той хвiлiны iшла цiхая, даверлiвая, якая часта ўзнiкае ў цягнiку дальняга накiрунку мiж незнаёмымi пасажырамi. I вось... Не памятаю, што папярэднiчала сказанаму, але ж i пажар пачынаецца з iскры. - Дазвольце... э... Пётр Мiкалаевiч, - першы апомнiўся мой сусед, сiвенькi, бародка клiнком дзядок. - Як жа так? Яно, вядома, сцiпласць, як i любое iншае пачуццё свае годнасцi, калi празмернае, можа i... Але згадзiцеся, сцiпласць упрыгожвае чалавека, i як яе можна адмаўляць, нiяк не разумею! - Можна, - жорстка сказаў Пётр Мiкалаевiч. - Можна i патрэбна, калi з-за яе страчаны сродак выратавання тысяч людзей. - Ды што вы кажаце? - ахнуў стары
1 2 3 4 5 6 ... 19 20
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...