Тамтэй (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Тамтэй (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Тамтэй (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/tamtey-_na-belorusskom-azike_-167037.html

Гi дэ Мапасан Тамтэй Пераклад: Сяргей Шупа 8 траўня. - Якi цудоўны дзень. Усю ранiцу я праляжаў на траве пад вялiкiм платанам, якi хавае ў сваёй лiстоце ўвесь мой дом. Я люблю гэты край, люблю тут жыць, бо тут мае каранi, глыбокiя i далiкатныя каранi, якiмi чалавек звязаны з зямлёй, дзе нарадзiлiся i памерлi яго продкi, з усiм тым, што тут думаюць, што тут ядуць, са звычаямi, стравамi, з мясцовымi выслоўямi, з гаворкай сялян, з пахамi зямлi, вёскi i самога паветра.
Я люблю дом, дзе я вырас. З вокнаў вiдаць, як уздоўж саду за дарогай цячэ Сена, зусiм побач, вялiкая i шырокая Сена, па якой плывуць караблi.
Вунь там злева - Руан, вялiкi горад з блакiтнымi дахамi, над якiмi сям-там высяцца спiчастыя гатычныя званiцы. Вышэй за ўсiх узнiмаецца чыгунны шпiль катэдры, а вакол яго - незлiчоная колькасць званiц i званiчак, вялiкiх i малых, i гул званоў плыве ў блакiтным паветры пагодлiвай ранiцы. Да мяне даносiцца мяккi далёкi металiчны звон, з ветрам далятаюць да мяне медныя спевы, то гучнейшыя
1 2 3 4 5 6 ... 38 39
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...