Стук у браму (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Стук у браму (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Стук у браму (на белорусском языке)
Автор(ы): Кафка Франц
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/stuk-u-bramu-_na-belorusskom-azike_-203136.html

Франц Кафка Стук у браму Пераклад: Лявон Баршчэўскi Гэта было ўлетку, спякотным днём. Iдучы дамоў разам з сястрою, мы якраз прамiналi нечую вялiзную браму. Не ведаю - цi то каб трохi пасваволiць, цi то з рассеянасцi - але сястра ляпнула кулаком па палавiнцы брамы; а можа, толькi пагразiла кулаком i нiякага стуку не было. Сто крокаў далей - там, дзе прасёлак рабiў крук улева, - пачыналася вёска. Якая - мы не ведалi, але калi прайшлi паўз першую хату, насустрач нам выйшлi людзi: яны махалi нам рукамi прыязна альбо з перасцярогаю - самi напалоханыя, прыцiснутыя цяжарам страху. Яны ўсё паказвалi на двор, паўз якi мы былi прайшлi, i нагадвалi пра той стук у браму. Маўляў, гаспадары будуць скардзiцца на нас у суд, зараз пачнецца следства. Ды я заставаўся вельмi спакойны i сказаў сястры, каб яна надта не палохалася. Яна ж, вiдаць, зусiм i не стукала па той браме, а калi й стукала, дык нiхто на свеце давесцi гэтага не здолее. Я паспрабаваў растлумачыць усё тым людзям - яны слухалi мя
1 2 3
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...